А́КНЕ КЕЛО́ІД,
сасочкавы дэрматыт галавы, склеразуючы фалікуліт патыліцы, хвароба мужчын. Існуе меркаванне, што ўзбуджальнік — залацісты стафілакок. На патыліцы на мяжы росту валасоў, зрэдку на падбародку з’яўляюцца дробныя вузельчыкі, якія групуюцца і зліваюцца паміж сабой. Скура робіцца цвёрдай, валасы растуць пучкамі. Пасля ўскрыцця фалікулярных вузельчыкаў застаюцца келоідныя рубцы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)